Tribuna/Гімнастыка/Блогі/Virus Spartovy/Станюта шукае сталае жытло ў Парыжы – з iм перад АГ паднялi непрыемную праблему

Станюта шукае сталае жытло ў Парыжы – з iм перад АГ паднялi непрыемную праблему

Таксама даведалicя, что Мелiцiна гутарыць на шасцi мовах.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
5 кастрычніка, 14:30
Станюта шукае сталае жытло ў Парыжы – з iм перад АГ паднялi непрыемную праблему

У пачатку кастрычніка ў сваіх сацсетках сумленная беларуская гімнастка Меліціна Станюта паведаміла, што шукае кватэру ў сталiцы Францыi Парыжы ці яго прыгарадах як мiнiмум на некалькi месяцаў. У допісе пазначана гатоўнасць не толькi плацiць за кватэру да 1000 еўра, але i перадаць адразу чатыры тысячы пры патрэбе. Станюце патрэбная мэбля i пральная машына. У допiсе пазначана адсутнасць дзяцей, мужа і хатніх жывёл, а таксама наяўнасць пасведчання на жыхарства для таленавiтых замежнiкаў i аўтамабiля (iнакш для чаго гiмнастцы паркоўка побач). Таксама Станюта ўказала, што гутарыць на шасцi мовах – абвестка складзеная пры гэтым на французскай, англiйскай i рускай (у Instagram ёсць яшчэ i беларуская версiя).

Але з жыллём у сталіцы Францыі, як паведамляюць сусветныя СМI, зараз ёсць вялiкая i вельмi непрыемная праблема, пра якую асаблiва заклапацiлiся з-за АГ-2024, якiя прыме Парыж. Гутарка пра клапоў – iх шырокае распаўсюджванне паставіла пытанне чысціні і гігіены перад галоўнымi спаборнiцтвамi чатырохгоддзя. У сувязі з гэтым улады Парыжа і офіс прэзідэнта Эмануэля Макрона заклікаюць да сур'ёзных захадаў, каб вырашыць праблему да прыбыцця на АГ замежных госцеў.

У той жа час, як адзначае BBC, праблему клапоў перабольшваюць. Па-першае, павелічэнне колькасці гэтых насякомых адбывалася паступова цягам апошніх 20-30 гадоў, проста зараз ёсць нагода спахапiцца. Па-другое, наколькі вядома навукоўцам, клапы не пераносяць ніякіх заразаў, а ўкусы, канешне, непрыемныя, але даволі хутка праходзяць.

Наўрад ці Станюце цi каму заўгодна спадабаецца суседства з клапамі, але ў групе рызыкі, збольшага, знаходзяцца тыя, каму не пашанцавала жыць побач з людзьмі нізкага сацыяльнага статусу. У цэлым праблема вырашаецца спецыяльнымі сродкамі барацьбы з насекомымі ці з дапамогай спецыяльных службаў. Але сатырычны Telegram-канал «Советская Белоруссия» прапанаваў i больш арыгiнальны метад.

Іншыя пасты блога

Усе пасты