Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/🤣 Знойдзена найлепшае святкаванне сезона: «японскі Месі» станчыў тверк прама падчас матчу Ла Лігі
Відэа

🤣 Знойдзена найлепшае святкаванне сезона: «японскі Месі» станчыў тверк прама падчас матчу Ла Лігі

Прыбярыце дзяўчын ад экранаў.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
🤣 Знойдзена найлепшае святкаванне сезона: «японскі Месі» станчыў тверк прама падчас матчу Ла Лігі

Пакуль у Беларусі гульцы святкуюць галы касплэем на сваіх галоўных трэнераў, у Еўропе ставяцца да гэтага яшчэ больш крэатыўна. У Іспаніі пасля гола ў браму «Атлетыка» з Більбаа паўабаронца «Рэала» Сасьедада Такефуса Куба пачаў танчыць тверк прама на полі. Гэткаму крэаціву здзівілся нават партнёры па камандзе – проста паглядзіце на іх твары.

Матч скончыўся разгромам «баскаў» – 3:0. Для 22-гадовага «японскага Месі» гол у гэтым матчы стаў пятым у сямі гульнях сезона: цяпер ён найлепшы галеадор «бела-блакітных» і трэці – усёй Ла Лігі.

Калі і не стане найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, то на прыз за найлепшае святкаванне года відавочна галоўны кандыдат.

Kassiodor Senator
Матч скончыўся разгромам «баскаў»...
Адказаць
1
Kassiodor Senator
так а хто каго? абодзве экiпы з Краiны Баскау
Адказаць
0
Alex Zagorski
адказаў на каментарый карыстальніка Kassiodor Senator
«Баскамі» па-класіцы называюць «Атлетык», Сасьедад - «каралеўскі клуб», як і мадрыдцы, ці «бела-блакітныя». А яшчэ, калі забіў Куба з Сасьедада і матч скончыўся 3:0, здагадацца не складана :)
Адказаць
0