Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Пухнатыя інтэграцыі, якія мы заслугоўваем: клуб калумбійскай «вышкі» выйшаў на матч з гадаванцамі прыютаў для жывёл. У выніку перамаглі ўсе ❤️
Фота

Пухнатыя інтэграцыі, якія мы заслугоўваем: клуб калумбійскай «вышкі» выйшаў на матч з гадаванцамі прыютаў для жывёл. У выніку перамаглі ўсе ❤️

А тым часам у Беларусі...

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
7 верасня, 19:37
Пухнатыя інтэграцыі, якія мы заслугоўваем: клуб калумбійскай «вышкі» выйшаў на матч з гадаванцамі прыютаў для жывёл. У выніку перамаглі ўсе ❤️

Некалькі з іх ужо знайшлі дом!

Мілы і заслугоўваючы павагі эпізод адшукаўся ў Калумбіі на матчы 9-га тура мясцовай вышэйшай лігі паміж «Атлетыкам Насьёналь» і «Перэйрай». Хатняя каманда прысвяціла матч бяздомным сабакам у калабарацыі з брэндам зоатавараў Ringo – гульцы выйшлі на матч у суправаджэнні чацвераногіх сяброў, з якіх у сацсетках склалі стартавыя адзінаццаць:

Таксама прэс-служба клуба апублікавала ў сацсетках відэа, у якім распавядаецца пра тое, якую важную ролю выконвае футбол – надае ўвагу праблемным аспектам грамадскага жыцця дае голас тым, хто яго не мае:

Самі футбалісты, як можна ўбачыць, былі не супраць гэткай калабарацыі – у падтрыбунцы перад сустрэчай было шмат усмешак і цялячай пяшчоты:

У выніку зараджаныя пазітывам гульцы «Атлетыка» атрымалі ўпэўненую перамогу над супернікам – 2:0. Але ў дадзеным выпадку галоўны поспех, здаецца, у тым, што пасля гульні новы дом знайшлі шэсць вушасцікаў!

Самы час прыгадаць, што напрыканцы жніўня рэжым лукашэнкі з палітычных матываў ліквідаваў найбуйнейшую ў Беларусі зоаабарончую арганізацыю SaveUs. Але ў дыктатуры, як кажуць, свая барацьба. З адэкватнасцю.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты