Tribuna/Іншыя/Блогі/О духе времени/Непажаданай для рэжыму стала найбуйнейшая зоаабарончая арганізацыя ў Беларусі. Вось як на яе ліквідацыю адрэагавалі спартсмены

Непажаданай для рэжыму стала найбуйнейшая зоаабарончая арганізацыя ў Беларусі. Вось як на яе ліквідацыю адрэагавалі спартсмены

Шкурын – вельмі жорстка.

Аўтар — Alex Zagorski
25 жніўня, 09:09
Непажаданай для рэжыму стала найбуйнейшая зоаабарончая арганізацыя ў Беларусі. Вось як на яе ліквідацыю адрэагавалі спартсмены

23 жніўня стала вядома пра ліквідацыю ў Беларусі яшчэ адной грамадскай арганізацыі – непатрэбнай для краіны на думку лукашыстаў стала найбуйнешая пляцоўка краіны па дапамозе жывёлам SaveUs

– Складана апісаць нашыя эмоцыі і як балюча пісаць гэты пост. Асабліва калі ты бачыш платформу зараз і разумееш, што яна знішчана людзьмі, якіх ты нават не ведаеш і не хацеў бы ведаць. Немагчыма зразумець, каму перашкодзіла арганізацыя, якая ратуе тысячы жывёл, арганізацыя, якая зрабіла зоаабарону ў Беларусі самай тэхналагічнай і празрыстай ва ўсёй Еўропе, арганізацыя, якая стварыла пляцоўку па складанасці распрацоўкі і функцыяналу лепшую амаль за ўсе web-праекты Беларусі. Але, гэтыя пытанні адрасаваны у пустэчу, усё ўжо адбылося, і назад Save Us не вярнуць, – напісалі ў Instagram-акаўнце арганізацыі.

SaveUs была зарэгістравана ў Беларусі з 2000 года. За ўвесь час дзейнасці зоаабаронцы ні разу не атрымалі дзяржаўных сродкаў, не бралі камісіі за ахвяраванні, не рабілі збораў на адміністратыўныя выдаткі і самастойна аплочвалі эквайрынг (магчымасць для гандлёвых прадпрыемстваў ажыцяўляць безнаяўныя грашовыя аперацыі – Tribuna.com). Цяпер рахункі арганізацыі, якая знаходзіцца ў статусе ліквідацыі, заблакаваныя.

На без сумневу сумную для грамадскасці навіну адрэагавалі прадстаўнікі беларускага спорту:

Ілля Шкурын, футбаліст польскай «Сталі»

Кацярына Сныціна, гулец «Лондан Лаянз»:

Віталь Аніхімоўскі, футбольны суддзя:

Нагадаем, працэс ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў працягваецца ў Беларусі з 2021 года праз тое, што дыктатар абвінаваціў іх у нібыта «замежным фінансаванні і падтрыхтоўцы да мецяжу». Па звестках праваабаронцаў, у краіне ліквідавалі ўжо больш за 1200 грамадскіх аб'яднанняў рознай скіраванасці – экалагічных, жаночых, дабрачынных, спартыўных і гэтак далей.

Іншыя пасты блога

Усе пасты