Tribuna/Рэгбі/Блогі/Virus Spartovy/Любоўная любоў з Грузіі. Рэгбіст нацыянальнай зборнай зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне пасля разгромнай перамогі над сапернікам
Відэа

Любоўная любоў з Грузіі. Рэгбіст нацыянальнай зборнай зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне пасля разгромнай перамогі над сапернікам

Недзе мы ўжо гэта бачылі.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
8 лютага 2023, 08:20
Любоўная любоў з Грузіі. Рэгбіст нацыянальнай зборнай зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне пасля разгромнай перамогі над сапернікам

5 лютага зборная Грузіі па рэгбі атрымала перамогу з разгромным лікам 75:12 над рэгбійнай зборнай Нямеччыны ў групавым этапе чэмпіяната Еўропы.

На працягу ўсёй гульні «борджгаласнебі» дамінавалі над сваім супернікам, таму лік на табло цалкам адпавядае малюнку гульні. Для грузінскай каманда гэта быў першы матч у сёлетнім сезоне.

Грузіны лічацца фаварытам гэтага турніра - за апошнія 10 год яны выйгралі чэмпінат 9 разоў. Але ж сюрпрыз у гэты дзень адбыўся.

Па заканчэнні гэтага паядынку гулец зборнай Грузіі і «London Scottish» F.C. Надар Чэішвілі запрасіў на поле сваю каханую і зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца. Пад апладысменты каманды і стадыёна дзяўчына не магла не пагадзіцца выйсці за яго замуж.

Наступныя два матчы зборная Грузіі правядзе ў гасцях - 11 лютага супраць зборнай Нідэрландаў і 18 лютага супраць зборнай Іспаніі.

У сусветным рэйтынгу зборных «World rugby» грузіны займаюць 13-е месца (інфармацыя па стане на 31 кастрычніка 2022 года).

Іншыя пасты блога

Усе пасты