Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Такога вы яшчэ не бачылі. Суддзя залічыў гол, аўтара якога ўжо замянілі

Такога вы яшчэ не бачылі. Суддзя залічыў гол, аўтара якога ўжо замянілі

Гістарычны момант

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
10 лютага 2023, 11:42
Такога вы яшчэ не бачылі. Суддзя залічыў гол, аўтара якога ўжо замянілі

У матчы 20 тура чэмпіянату Іспаніі па футболе паміж «Атлетыка» і «Хетафе» здарыўся цікавы эпізод. На 60 хвіліне, пасля падачы вуглавога ля варот «Хетафе», мяч патрапіў да футбаліста «Атлетыка» Лемара, які тут жа нанёс удар па варотах.

Брамнік адбіў гэты стрэл, але на дабіванні паваротлівей за ўсіх апынуўся вінгер «матрацнікаў» Анхель Карэа - 1:0.

Але радасць футбалістаў «Атлетыка» была не доўгай - галоўны суддзя гэтага матча Антоніа Матэу Лаос адмяніў гол з-за афсайду.

Адразу ж пасля гэтага эпізоду галоўны трэнер «Атлетыка» Дыега Сімяонэ замяніў Карэа на Караску.

А суддзі падказалі ў слухаўку, што для праверкі правільнасці рашэння трэба скарыстацца сістэмай VAR. Пасля прагляду запісу эпізоду Лаос усё ж залічыў гол аргенцінскага футбаліста.

Карэа ў гэты момант знаходзіўся ў тэхнічнай зоне і ўжо паспеў накінуць трэніровачную куртку. Радасці каля лаўкі запасных «Атлетыка» не было мяжы.

А вось і відэа гэтага эпізоду:

Матч скончыўся выніковай нічыёй - 1:1.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты