Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/📷 Фота дня. Найлепшы футбаліст «Рэал Сасьедада» ў студзені атрымаў у падарунак рыбу

📷 Фота дня. Найлепшы футбаліст «Рэал Сасьедада» ў студзені атрымаў у падарунак рыбу

Калісьці такі прыз атрымліваў цяперашні гулец лонданскага «Арсенала»

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
12 лютага 2023, 15:53
📷 Фота дня. Найлепшы футбаліст «Рэал Сасьедада» ў студзені атрымаў у падарунак рыбу

Нарвежскі нападаючы Аляксандр Серлот стаў героем сацсетак, атрымаўшы рыбу, як падарунак найлепшаму гульцу месяца ў «Рэал Сасьедадзе».

Такі прэзент дастаўся нарвежцу не проста так - ён аўтар трох галоў у апошніх чатырох матчах супраць «Альмерыі», «Атлетыка» і «Раё Вальякана».

Але гэта не першы раз, калі «Сасьедад» робіць нешта падобнае. Цяперашні футбаліст «Арсенала» Марцін Эдэгор, таксама нарвежац, атрымліваў рыбу ў 2019 годзе, калі ён быў гульцом месяца.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты