«Хачу паехаць на Алімпіяду». Чэшскі часопіс выйшаў у тыраж з вокладкай, на якой намаляваны Пуцін у нацысцкай форме
І гэта ўжо не першы такі выпадак
Чэшскі штотыднёвы часопіс Reflex, які прысвечаны праблемам палітыкі, культуры і грамадства, выйшаў у тыраж з вокладкай, на якой намаляваны прэзідэнт Расіі Пуцін у нацысцкай форме. На руцэ ў яго тату ў форме свастыкі, а надпіс на вокладцы наступнага зместу: «Хачу паехаць на Алімпіяду».
Такім чынам чэшскае выданне высмейвае магчымы допуск расійскіх спартсменаў да АГ-2024 у Парыжы, нягледзчы на поўнамаштабнае ўварванне пуцінскай Расіі ва Украіну.
Раней сваю пазіцыю па нядопуску расіян і беларусаў да АГ выказваў прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел.
«Я лічу, што мы павінны быць прынцыповымі, пакуль канфлікт не скончыцца і Расія не знойдзе спосаб вярнуцца да нармальных міжнародных стасункаў, ізаляцыя Расіі павінна быць поўнай і паслядоўнай. У тым ліку спартсмены. Не магу сабе ўявіць, як спартсмены з Расіі і Беларусі спаборнічаюць [на АГ] нават пад нейтральнымі сцягамі», - заявіў Павел.
Гэта ўжо не першы раз, калі чэшскае выданне выкарыстоўвае твар Пуціна на вокладцы.
Часопіс ад 17 студзеня 2022 года. Надпіс на вокладцы: «Вялікая гульня. Хто баіцца Пуціна?»
Часопіс ад 10 сакавіка 2022 года. Надпіс на вокладцы: «Не падавіцца?»
Часопіс ад 31 сакавіка 2022 года. Надпіс на вокладцы: «У мяне ёсць гэта. Націснуць?»
Часопіс ад 7 красавіка 2022 года. Надпіс на вокладцы: «Расійскі газ. Ці гатовыя мы да жыцця без яго?»
З'яўляўся Пуцін на вокладках Reflex яшчэ і да поўнамастштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Часопіс ад 6 лютага 2014 года. Надпіс на вокладцы: «Ледзяны кароль ледзянога рэжыму. Слава і страх у рускім царстве. Пуцінскія гульні»
Часопіс ад 27 сакавіка 2014 года. Надпіс на вокладцы: «Хайль Пуцін. Свет мяняецца, Расія стаіць на месцы»
Часопіс ад 17 траўня 2018 года. Надпіс на вокладцы: «Мсціўцы на наш погляд»
Таксама часопіс закранаў тэмы, звязаныя са спортам.
Вокладка ад 18 ліпеня 2019 года. Надпіс: «Шалёны бык. Пра вар'ята і вялікага футбаліста, нарэшце, знялі вялікі фільм»
Часопіс ад 1 снежня 2022 года. Надпіс на вокладцы: «Чэмпіянат свету па футболе і крывадушнасць. Вясёлкавы кароль!»