Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/«А ты, #####, думай!» Пунтус ў матчы з мiнскiм «Дынама» выйшаў на поле – каб вылаяць гульца «Нафтана»

«А ты, #####, думай!» Пунтус ў матчы з мiнскiм «Дынама» выйшаў на поле – каб вылаяць гульца «Нафтана»

Хаця ў сталiцы трэнер выдаваў i мацней.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
1 сакавіка 2023, 12:10
1
«А ты, #####, думай!» Пунтус ў матчы з мiнскiм «Дынама» выйшаў на поле – каб вылаяць гульца «Нафтана»

Сумавалі па Юрыi Пунтусе ў вышэйшай лізе? Пасля таго, як коўч пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» у ліпені 2021 года, у яго кар'еры былі прастой і рагачоўскі «Макслайн», але ў сезоне-2023 Юрый Іосіфавіч будзе ўзначальваць наваполацкі «Нафтан», які вярнуўся ў вышку пасля пяцi гадоў у Д2.

Вяртаюцца і знаёмыя аматарам белфутбола эмоцыі 62-гадовага спецыяліста. 28 лютага ад iх лiшку Пунтус ажно выйшаў на поле падчас таварыскай сустрэчы з мінскім «Дынама» (0:2) – галоўны трэнер «Нафтана» застаўся вельмі незадаволены трэцім прапушчаным голам (які ў выніку адмянілі). Коўч вылаяў пару сваiх гульцоў, сарваўшы з сябе шапку, – на жаль, пасля слоў: «А ты, ##### [блiн], думай!», – пачаў рагатаць каментатар Мiхаiл Гарнак, i мы не пачулi, што ж Пунтус «яшчэ раз казаў» някемлiваму футбалiсту.

Але ж у Мiнску трэнер выдаваў i мацней. Яшчэ ў 2016 годзе падчас гульні «Крумкачоў» і «Славіі» Пунтуса трэнер выдаў незабыўную фразу Папуну Масемгвдлішвілі, якi атрымаў да таго чырвоную.

Іншыя пасты блога

Усе пасты