Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Цуды ў беларускім міноры: перамога пасля года болю, iдэальны аўтагол у падручнiк для абаронцаў (каштаваў ачкоў)
Відэа

Цуды ў беларускім міноры: перамога пасля года болю, iдэальны аўтагол у падручнiк для абаронцаў (каштаваў ачкоў)

Не стамляецца здзiўляць.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
17 чэрвеня, 19:11
Цуды ў беларускім міноры: перамога пасля года болю, iдэальны аўтагол у падручнiк для абаронцаў (каштаваў ачкоў)

Пакуль вышэйшая лiга ўзяла паўзу на пакуты зборнай, у першай і другой лігах чэмпіянату Беларусі праходзяць гульнявыя туры. I белмiнор знаходзiць, якiм чынам здзiвiць публiку.

17 чэрвеня – цяпер дакладна асаблiвы дзень для футбалiстаў з Рагачова: мясцовае «Дняпро» выйграла матч ДЗ! Апошнi раз такое здаралася ў 2020-м – ў 2021-м быў ужо «Макслайн», а «Дняпро» адрадзiлася ў 2022-м і толькi прайгравала. Можна сказаць, то быў год болю – каманду нават злавiлi на падстаўных гульцах, але i з iмi нiчога не атрымлiвалася: агульная рознiца мячоў за сезон-2022 склала 7:194, быў i матч з лiкам 0:29.

У гэтым сезоне першыя пяць матчаў таксама былi прайграныя: 1:5, 1:21 (так, дваццаць адзiн), 1:3, 1:7, 2:8. Але цяпер перамога – дастаткова слабым аказаўся «Жлобiн». Прычым «Дняпро» яшчэ i не забiў пенальцi, а з 32-й хвiлiны гуляў у меншасцi – але ж усё роўна выйгралi 5:3. Цiкава, што аўтар трэцяга гола «Дняпра», капiтан каманды Аляксей Навiцкi (45 гадоў) старэйшы, чым разам узятыя аўтары чацвёртага i пятага мячоў (Уладзiславу Харытонаву 18, Андрэю Ясонаву 19).

Тым часам у Д2 адбыўся гол, якi можна ўключаць у падручнiк для абаронцаў. Каб па эпiзодзе вучыць першаму правiлу – не даваць пасы брамнiку ў створ варот. Вось Дзяніс Хвастовіч з «Астраўца» аддаў – а Уладзiмiр Лойка прыняць пас не змог. Вынiк – аўтагол на карысць «Жодзiна-Паўднёвага», пасля якога лiк матча стаў 2:2 на 66-й хвiлiне.

Сустрэча скончылася нічыёй 3:3 – а без дзiўнага мяча ў свае вароты «Астравец» спакойна мог выйграць. Але ж, мабыць, такi ўжо ў мiноры дзень цудаў!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты