Tribuna/Аўта/мота/Блогі/Virus Spartovy/😱 «Ферары» можна зачыняць, бо лепей ужо не будзе: МТЗ стварыў трактарны аграбалід і цыклапічны матацыкл, але ёсць нюанс

😱 «Ферары» можна зачыняць, бо лепей ужо не будзе: МТЗ стварыў трактарны аграбалід і цыклапічны матацыкл, але ёсць нюанс

Хочаце пракаціцца?

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
10 ліпеня, 15:03
1
😱 «Ферары» можна зачыняць, бо лепей ужо не будзе: МТЗ стварыў трактарны аграбалід і цыклапічны матацыкл, але ёсць нюанс

Усім тым, хто думае, што беларуская прамысловасць у заняпадзе – дуля! Усё настолькі шыкоўна, што Мінскі трактарны завод вырашыў канкураваць з мастадонтамі «Формулы-1» – на выставе ў Расіі паказалі гоначны балід з камплектуючых трактара «Беларус». Вось як выглядае гэты цуд:

Калі без жартаў, то трактарны балід – зусім не навінка: яго сабралі яшчэ ў 2018-м пад чарговую гадавіну са дня запуску прадпрыемства. Гэты экспанат увогуле не здольны ездзіць і служыць толькі для прыцягнення ўвагі. Расійскі прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін хацеў пракаціцца на аграбалідзе, але яго чакаў аблом:

Але ёсць у беларускага вытворцы і новы прадукт – трактарацыкл. Яго прэзентавалі ў чэрвені на выставе ў Сербіі.

Трактарацыкл, як і трактарны балід, можа выкарыстоўвацца толькі для фота. На старце MotoGP яго вы дакладна не пабачыце.

Іншыя пасты блога

Усе пасты