Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Так прыгожа стартаваць у еўракубках яшчэ трэба ўмець! У Кутаісі выйшлі ў новай форме ў гонар знакамітага мастака (ніхто не зразумеў, чаму менавіта тут), а фанаты ўчынілі бойку на трыбунах 🔥🔥🔥
Відэа

Так прыгожа стартаваць у еўракубках яшчэ трэба ўмець! У Кутаісі выйшлі ў новай форме ў гонар знакамітага мастака (ніхто не зразумеў, чаму менавіта тут), а фанаты ўчынілі бойку на трыбунах 🔥🔥🔥

Топ-перфомансы

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Бэзавы Кіт
14 ліпеня, 12:08
Так прыгожа стартаваць у еўракубках яшчэ трэба ўмець! У Кутаісі выйшлі ў новай форме ў гонар знакамітага мастака (ніхто не зразумеў, чаму менавіта тут), а фанаты ўчынілі бойку на трыбунах 🔥🔥🔥

Грузінская каманда «Тарпеда» з Кутаісі стартавала ў еўракубак-2023 з некалькіх заўважных падзей. Першая, і вельмі прыгожая - перад першым матчам першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Канферэнцый з баснійскім «Сараева» гульцы прэзентавалі гасцявую і выязныя формы, натхнёныя працамі вядомага грузінскага мастака Ніко Пірасмані.

Гэта адзін з самых вядомых грузінаў, мастак-самавук, які тварыў у стылі наіўнага мастацтва. Яго творы сталі культурным сімвалам Грузіі.

Вы таксама ўспомнілі пра шагалаўскую форму «Віцебска»?

На майках адгадваюцца сілуэты карцін грузінскага мастака: «Рыбак у чырвонай кашулі», «Актрыса Маргарыта», «Дворнік», «Дзяўчынка з паветраным шарам».

У каментарах крыху здзівіліся, чаму менавіта клуб з Кутаісі зладзіў такі перформанс, бо Пірасмані не жыў у Кутаісі – шмат чаму мастак правёў у Тбілісі. Менавіта са сталічнымі заўзятараў у кутаісцаў найбольш складаныя зносіны.

Другая падзея – адбылася ўжо пад час самаго матча. Як паведамілі нам гледачы, фанаты гасцей сышліся ў двубоі на трыбунах паміж сабою(!). Прыйшлося ўмешвацца мясцовай паліцыі, для гэта выкарыстоўвалі, нібыта, спецсродкі.

Іх вывелі за межы стадёна - тады быццам бы стала спакайней.

У выніку - нічыя. Гульня скончылася з лікам 2:2. За «Тарпеда» забівалі Ніка Сандахадзэ і Іраклій Берыдзэ. У складзе «Сараева» дакладнымі ўдарамі адзначыліся Рэнан і Дал Варэшанавіч.

Матч у адказ пройдзе 20 ліпеня ў сталіцы Босніі і Герцагавіны.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты