Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Мартыновіч сказаў, што «36 гадоў – проста лічба». Праз 9 гадзін беларуса «адправіў на пенсію» гулец, маладзейшы ў 2 разы
Відэа

Мартыновіч сказаў, што «36 гадоў – проста лічба». Праз 9 гадзін беларуса «адправіў на пенсію» гулец, маладзейшы ў 2 разы

Мартыновіч, Піняеў і цікавы збег абставін.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
23 ліпеня, 06:36
3
Мартыновіч сказаў, што «36 гадоў – проста лічба». Праз 9 гадзін беларуса «адправіў на пенсію» гулец, маладзейшы ў 2 разы

Зранку 22 чэрвеня расійскае выданне «Спорт-Экспрэс» апублікавала інтэрв'ю з былым капітанам зборнай Беларусі Аляксандрам Мартыновічам, які цяпер выступае за казанскі «Рубін» з расійскага чэмпіянату. Апроч іншага абаронца адказаў на пытанне пра ўзрост (нагадаем, хутка Мартыновічу споўніцца 36 гадоў):

– Праз месяц вам споўніцца 36 гадоў – ты трапіш у топ сталых футбалістаў у сезоне. Як гэта, вярнуцца ў РПЛ у такім узросце?

– Фізічна я адчуваю сябе добра і намагаюся падтрымліваць форму. Я не дазваляю сабе саступаць ні ў харчаванні, ні ў рэжыме. Напэўна, 36 – гэта проста лічба.

Я заўсёды намагаўся захаваць сябе ў межах, у нечым адмаўляць сабе. Магчыма, таму я ўсё яшчэ гуляю на такім узроўні.

Калі я зразумею, што мне вельмі складана, то, напэўна, скончу [кар'еру]. Але дагэтуль па трэнаванням і тэстам я ўсё вытрымліваю. Напрыклад, у нас ёсць спецыяльная сістэма і датчыкі для адсочвання паказчыкаў, у тым ліку фізічных. І я ў вядучай групе – у 36 гадоў! – адказаў Мартыновіч.

А літаральна праз дзевяць гадзін з абаронцам адбыўся непрыемны эпізод. Падчас суботняга матчу РПЛ паміж «Рубінам» і «Лакаматывам», калі «чыгуначнікі» забівалі свой першы мяч і аднаўлялі лік, Мартыновіч груба памыліўся ў барацьбе з Сяргеем Піняевым (які маладзейшы за Аляксандра ў два разы) – супреніку аказалася дастаткова крыху падставіць корпус, каб беларускі абаронца праляцеў міма і апынуўся на полі.

Узрост усё ж такі «толькі лічба» ці з кім не бываве? Пабачым рэакцыю трэнера і што будзе ў сезоне далей.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты