Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Што ГЭТА было?! Брамнік «Жлобіна» з Д3 прапусціў вельмі дзіўны гол з цэнтра поля: закінуў мяч сабе ў сетку, лежачы на газоне
Відэа

Што ГЭТА было?! Брамнік «Жлобіна» з Д3 прапусціў вельмі дзіўны гол з цэнтра поля: закінуў мяч сабе ў сетку, лежачы на газоне

Новыя прыгоды з мінора.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
10 жніўня, 15:36
Што ГЭТА было?! Брамнік «Жлобіна» з Д3 прапусціў вельмі дзіўны гол з цэнтра поля: закінуў мяч сабе ў сетку, лежачы на газоне

На незвычайны гол з беларускага Д3 звярнуў увагу Telegram-канал «Белорусский футбол». У матчы 13-га тура Гомельскага дывізіёна паміж ДзЮСШ-2 Рэчыца і «Жлобінам», які адбыўся яшчэ 29 ліпеня, паўабаронца гаспадароў Ягор Аляскераў накіраваў мяч у сетку закідам з цэнтра поля. Шмат пытанняў узнікла да дзеянняў 16-гадовага брамніка жлобінцаў Арцёма Гаўрыленкі: ён выйшаў далёка ад лініі варот, а адступаючы назад, паваліўся – у гэты момант мяч «прызямліўся» на Гаўрыленку, які нягеглым рухам рукі накіраваў мяч у сетку. Пасля перагляду моманту ўзнікае толькі адно пытанне: «Што гэта было?»

Мяч стаў апошнім у гэтай сустрэчы – канчатковы лік 2:0.

Зараз ДзЮСШ займае чацвёрты радок ў дывізіёне з васьмі каманд, а «Жлобін» – шосты. З такімі дзівосамі жлобінцам будзе цяжка разлічваць на нейкі рух уверх па табліцы.

Іншыя пасты блога

Усе пасты