Tribuna/Іншыя/Блогі/Virus Spartovy/Самы папулярны блогер у свеце зладзіў «Алімпіяду» з Беларуссю і Расіяй і трапіў у скандал: сцягі рэжымаў, Крым у складзе РФ і іншыя палітычныя памылкі
Відэа

Самы папулярны блогер у свеце зладзіў «Алімпіяду» з Беларуссю і Расіяй і трапіў у скандал: сцягі рэжымаў, Крым у складзе РФ і іншыя палітычныя памылкі

Але не ўсё так адназначна.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
23 жніўня, 12:59
Самы папулярны блогер у свеце зладзіў «Алімпіяду» з Беларуссю і Расіяй і трапіў у скандал: сцягі рэжымаў, Крым у складзе РФ і іншыя палітычныя памылкі

20 жніўня на YouTube-канале самага папулярнага блогера ў свеце MrBeast выйшла відэа пад назвай «Кожная краіна на Зямлі змагаецца за $250,000». Ютубер напачатку кажа, што ён зладзіў своеасаблівую «Алімпіяду», якая складалася з пяці выпрабаванняў: бег з перашкодамі, гімнастыка, сральба з лука, фехтаванне і футбольныя ўдары з пенальці. Збольшага яны нагадваюць серыял «Гульня ў кальмара».

Як распавёў Джымі Дональдсан (сапраўднае імя MrBeast), здымкі каштавалі больш за 4 мільёны долараў. За тры дні відэа сабрала 86 мільёнаў праглядаў і паспела пабіць рэкорд па колькасці праглядаў за адзін дзень. Але ў сацсетках абмяркоўвалі не гэта, а палітыку. Па-першае, шмат каго абурыў удзел у спаборніцтве прадстаўніцы Расіі пад дзяржаўным сцягам (нагадаем, расіяне і беларусы адхілены ад шмат якіх міжнародных спаборнцітваў, а там, дзе ўсё ж такі выступаюць, робяць гэта пад нейтральным сцягам). Па-другое, акупаваны з 2014-га года Крым пазначаны на мапе ў відэа як частка Расіі:

Яшчэ на мапе Тайвань пазначылі як частку Кітая, замест флага Грузіі выкарысталі сцяг штата ЗША Джорджыі (на англійскай мове назвы штата і краіны вымаўляюцца аднолькава), Афганістан прадстаўлены пад сцягам, што выкарыстоўвае тэрарыстычныя арганізацыя «Талібан». Таксама Кіпр чамусьці апынуўся «пад кантролем» Туніса, а Грэнландыю ўключылі ў склад Канады.

Была сярод удзельніц і беларуска. Карыстальнікаў BE-твітэра абурыла, што каманда ютубера вырашыла прадставіць нашу краіну сцягам рэжыму лукашэнкі:

У выніку беларуска выбыла ўжо пасля першага этапу. Пераможцам жа апынуўся прадстаўнік Лівіі.

Блогер ніяк не пракаментаваў скандальную сітуацыю, у якой апынуўся. Невядома, ці прымае ён удзел у мантажы сваіх відэа, але па меншай меры ў сімпатыях Расіі вінаваціць яго не прыходзіцца – Дональдсан рэгулярна збірае грошы ў падтрымку Украіны і дае пра гэта публічную справаздачу:

Іншыя пасты блога

Усе пасты