Усе навіны

Асацыяцыя фехтавання ЗША выступіць за падаўжэнне бана Беларусі і Расіі

3 лістапада 2022, 09:25

Як паведамляе прэс-служба Асацыяцыі фехтавання ЗША, арганізацыя выступіць за падаўжэнне міжнароднага бана Беларусі і Расіі на бліжэйшай сустрэчы Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE). Нагадаем, што FIE прыняла рашэнне аб адхіленні беларускіх і расейскіх прадстаўнікоў ад міжнародных спаборніцтваў пад сваёй эгідай 2 сакавіка 2022 года ў адказ на вайну, якая працягваецца Расеяй ва Украіне з 24 лютага з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 лістапада ў Лазане павінна прайсці сустрэча FIE, на якой будзе зноў узнята гэтае пытанне. Па заяве Асацыяцыі фехтавання ЗША, яны падтрымаюць адхіленне абедзвюх краін.

Акрамя таго, арганізацыя заявіла, што ўсе спартоўцы, трэнеры і суддзі, якія мелі беларускую ці расейскую ліцэнзіі за апошнія 3 гады, не будуць дапушчаныя да ўдзелу ў любых турнірах, санкцыянаваных Асацыяцыяй.