Усе навіны

Федэрацыя фехтавання Украіны: «Еўрапейская канфедэрацыя фехтавання падтрымлівае нядопуск расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў»

17 лістапада 2022, 11:52

Федэрацыя фехтавання Украіны паведаміла, што Еўрапейская канфедэрацыя фехтавання падтрымлівае нядопуск расійскіх і беларускіх спартоўцаў на міжнародныя спаборніцтвы.

Нагадаем, FIE (Міжнародная федэрацыя фехтавання) адхіліла прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ад выступленняў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якую Расія з 24 лютага вядзе ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Еўрапейская канфедэрацыя фехтавання падтрымлівае пазіцыю Федэрацыі фехтавання Украіны па нядопуску расійскіх і беларускіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў.

У сваім лісце да прэзідэнтаў федэрацый фехтавання краін Еўропы – дэлегатаў Кангрэса FIE, новаабраны прэзідэнт EFC Джорджа Скарса падкрэсліў, што расійскія і беларускія спартсмены адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў з-за дзеянняў расійскай дзяржавы, які падтрымліваецца Беларуссю. З таго часу сітуацыя не палепшылася, а нават пагоршылася. Дык вось, калі асноўныя факты не змяніліся, навошта здымаць забарону?

У сваім звароце Джорджа Скарса нагадаў, што Міжнародны алімпійскі камітэт не адмовіўся ад сваёй рэкамендацыі не дапускаць да спаборніцтваў расійскіх і беларускіх фехтавальшчыкаў. Гэтая рэкамендацыя да гэтага часу актуальная. Выканкам EFC рэкамендуе паважаным дэлегатам не галасаваць супраць рэкамендацый МАК, незалежна ад якіх-небудзь палітычных ці іншых пунктаў гледжання», – гаворыцца ў паведамленні.