Усе навіны

Францыя адмяніла этап Кубка свету па фехтаванні з-за допуску беларусаў i расіян

31 сакавіка 2023, 20:54

Французская Федэрацыя фехтавання абвясціла аб адмене этапу Кубка свету па фехтаванні на шпазе сярод мужчын з-за допуску расіян і беларусаў да спаборніцтваў.

«У сувязi з немагчымасцю задаволіць запыты Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) аб прыёме расійскіх і беларускіх спартсменаў на этапе Кубка свету па шпазе сярод мужчын Федэрацыя фехтавання Францыі са шкадаваннем паведамляе аб адмене спаборніцтваў.

Спартыўныя і дзяржаўныя ўстановы праінфармаваныя аб гэтым рашэнні», – гаворыцца ў паведамленні.

Турнір павінен быў адбыцца з 19 па 21 траўня ў Сэн-Мор-дэ-Фосэ.