Усе навіны

Польская асацыяцыя фехтавання адмовілася ад арганізацыі этапу Кубка свету праз допуск беларусаў і расіян

5 красавіка 2023, 15:38

Польская асацыяцыя фехтавання адмовілася ад арганізацыі этапу Кубка свету па фехтаванні на рапірах сярод жанчын у Познані праз допуск беларусаў і расіян.

«Польская асацыяцыя фехтавання падтрымлівае Федэрацыю фехтавання Украіны ў яе намаганнях выдаліць са спаборніцтваў і сусветнага фехтавальнага асяроддзя людзей, якія падтрымліваюць жорсткую вайну ва Украіне і падтрымлівае рэжым Уладзіміра Пуціна.

Таму, як арганізатар Кубка свету ў Познані, мы не змаглі змірыцца з такой сітуацыяй, што вялікая колькасць гульцоў з расійскімі і беларускімі пашпартамі дапусцяць ў слабакантраляваным рэжыме», – гаворыцца ў заяве.