Усе навіны

В.а. кіраўніка федэрацыі фехтавання Беларусі Сакалоўскі: «Настройваемся на Алімпійскія гульні-2028. У нас каманда маладая»

3 ліпеня, 13:59

В.а. старшыні федэрацыі фехтавання Беларусі Віталь Сакалоўскі расказаў пра падрыхтоўку да Алімпіяды-2028.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Мы працягнем усё роўна сумесную падрыхтоўку з расiйскімі спартсменамі. Калі будуць нейкія іншыя краіны, якія гатовыя з намі супрацоўнічаць. Мы таксама заўсёды гатовы да супрацоўніцтва.

Мы, у прынцыпе, ужо настройваемся на Алімпійскія гульні-2028. У нас каманда маладая, – сказаў Сакалоўскі.