Усе навіны

Украінка Харлан пра бан за адмову ціснуць руку расіянцы: «Гэта забіла, але я ажыла, пачуўшы, што матывавала нашых байцоў»

27 ліпеня, 23:40

Алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні Вольга Харлан падзякавала за падтрымку пасля таго, як яе дыскваліфікавалі на ЧС пасля адмовы ціснуць руку расіянцы Ганне Смірновай.

«Сёння быў вельмі цяжкі і вельмі важны дзень. Тое, што адбылося сёння, гэта дае вельмі шмат пытанняў, але адначасова і вельмі шмат адказаў. Мы зразумелі, што краіна, якая тэрарызуе нашу дзяржаву, нашых людзей, нашы сем'і, таксама тэрарызуе і спорт. Таму што адбылося сёння – тое, як і павінна было адбыцца.

Я не хацела паціскаць руку гэтай спартсменцы, і я дзейнічала сваім сэрцам. Таму калі пачула аб тым, што мяне жадаюць зняць са спаборніцтваў, дыскваліфікаваць, даць мне чорную картку – вядома, гэта мяне забіла. Забіла настолькі, што я крычала ад болю.

Але потым я пачала ажываць, таму што вы, вашыя мэсыджы, вашыя старыс, ваша падтрымка, падтрымка кожнага, а асабліва падтрымка ад нашых байцоў, якія нас абараняюць. Калі чую гэта, што я іх матывую ці гэты ўчынак матываваў іх, гэта немагчыма перадаць. Дзякую кожнаму з вас. Дзякую кожнаму байцу, які нас абараняе. Ведаеце, ніколі нікога не можам прымусіць да міру, асабліва ўкраінцаў. Ніколі. Ніякім поціскам рукі. Ніколі. Таму так будзе заўжды.

Я, верагодна, разумею, як усё ў гэтым свеце, у адэкватным свеце, разумею, што правілы павінны змяніцца, таму што мяняецца свет. Але тое, што адчуваю ад вас усіх – гэта не перадаць словамі. Дзякуй кожнаму. Адчуваю ўсё. Вы ў маім сэрцы. І Слава Украіне», – сказала Харлан.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.