Усе навіны

Камітэт Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях спорту заклікаў FIE пажыццёва дыскваліфікаваць расіянку Смірнову

10 жніўня, 10:27

Камітэт Вярхоўнай Рады Украіны па моладзі і спорце падтрымаў праект Пастановы аб Звароце Вярхоўнай Рады Украіны да міжнароднай супольнасці наконт асуджэння дыскваліфікацыі алімпійскай чэмпіёнкі Вольгі Харлан.

«У праекце Звароту, у прыватнасці, адзначаецца, што Вярхоўная Рада Украіны цалкам падтрымлівае годны ўчынак алімпійскай чэмпіёнкі Вольгі Харлан і рашуча асуджае ганебнае рашэнне Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) аб дыскваліфікацыі ўкраінскай спартсменкі і заклікае Міжнародную федэрацыю фехтавання:

- цалкам адмяніць дыскваліфікацыю Вольгі Харлан і афіцыйна прынесці ёй прабачэнні;

- прыцягнуць да адказнасці ўсіх асоб, якія маюць дачыненне да прыняцця рашэння аб дыскваліфікацыі Вольгі Харлан;

пажыццёва дыскваліфікаваць расійскую спартсменку Ганну Смірнову за правакацыйны ўчынак, які супярэчыць алімпійскаму духу», - гаворыцца на сайце Вярхоўнай Рады.

Камітэт лічыць, што «вельмі важны заклік у міжнародныя спартыўныя федэрацыі ўнесці змены ў правілы спартыўных спаборніцтваў, адмяніўшы абавязковасць поціску рукі або паклону ў спаборніцтвах, у якіх бяруць удзел і ўкраінскія, і расійскія або беларускія спартсмены».

Харлан не паціснула руку расіянцы Ганне Смірновай падчас паядынку на чэмпіянаце свету. За гэта выканкам FIE дыскваліфікаваў спартсменку, але пад ціскам міжнароднай супольнасці дыскваліфікацыю адмянілі.