Усе навіны

Украінская фехтавальшчыца Харлан пра аўкцыён з унікальнай лялькай Барбі «Яна можа рабіць значна больш карысных спраў, чым проста стаяць у мяне дома»

23 жніўня, 13:19

Украінская шаблістка Вольга Харлан расказала, чаму разам з Tribuna.com вырашылася выставіць на аўкцыён унікальную ляльку Барбі, якая была створана па прататыпе спартсменкі.

«Цяпер я падтрымліваю клініку на захадзе Украіны, якая займаецца рэабілітацыяй параненых жаўнераў.

Мы не абіралі гэтую вайну, гэта яна прыйшла да нас. І людзі, у якіх былі іншыя планы, чым раптам ваяваць супраць Расіі, заслугоўваюць другога шанцу, другога жыцця.

Прадаючы на аўкцыёне трэніроўкі са мной, мы змаглі, напрыклад, прафінансаваць поўную рэабілітацыю двух салдат. Цяпер я выстаўляю на аўкцыён уласную ляльку Барбі з той жа мэтай. У 2020 годзе я мела гонар стаць прататыпам для яе стварэння.

У свеце існуе толькі адна такая лялька, і пры іншых абставінах я б любой цаной захавала яе ў сябе. Гэта сапраўды вялікі гонар. Аднак цяпер гэтая Барбі можа рабіць значна больш карысных і добрых спраў, чым проста стаяць у мяне дома», — сказала Харлан.

Паўдзельнічаць у аўкцыёне на eBay можна па спасылцы.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.