Усе навіны

40-гадовы Чэх падпісаў кантракт з хакейным «Чэлмсфардам»

7 лістапада 2022, 09:58

Экс-галкіпер «Чэлсі» і «Арсенала», а таксама зборнай Чэхіі Петр Чэх падпісаў гадавы кантракт з хакейным клубам «Чэлмсфард», які выступае ў другім дывізіёне Вялікабрытаніі.

«Рады новаму выкліку ў «Чэлмсфардзе» і з нецярпеннем чакаю магчымасці дапамагчы камандзе дасягнуць сваіх мэтаў на сезон», – пракаментаваў пераход Чэх.

Раней экс-футбаліст з 2019 года выступаў за хакейны клуб «Гілдфард».