Усе навіны

Сяргей Ясінскі: «Адзін гол «Віцебск» усё ж забіў «Нёману», але гэтага аказалася мала»

12 лістапада 2022, 23:18

Галоўны трэнер «Віцебска» Сяргей Ясінскі пракаментаваў нічыю ў матчы заключнага тура чэмпіянату Беларусі-2022 з «Нёманам» (1:1).

– У якім бы складзе «Нёман» не гуляў дома, але гэта каманда з характарам. Забіць 1 мяч ім на поле – нялёгка, а забіць 2 – вельмі складана.

Нямногія маглі гэта зрабіць у гэтым сезоне. Адпаведна, наш ціск і жаданне выйграць, а выйграваць нам трэба было сёння кроў з носа, таму што нічыя нас абсалютна не задавальняла з пункту гледжання турнірнай табліцы.

Адзін гол мы ўсё ж забілі, але гэтага аказалася мала, – сказаў Ясінскі.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com