Усе навіны

Арбітр дадаў 14 хвілін да першага тайма матчу Англія – Іран. Урачы аказвалі дапамогу варатару іранцаў, які разбіў нос

21 лістапада 2022, 17:08
1

Галоўны арбітр матчу ЧС-2022 Англія – Іран Рафаэль Клаўс дадаў да першага тайма 14 хвілін.

Гэта адбылося з-за затрымак пасля траўмы галкіпера іранцаў Алірэзы Беіранванда – ён сутыкнуўся з абаронцам сваёй каманды і разбіў нос.

Гульню прыпынялі двойчы, брамнік спрабаваў працягнуць сустрэчу, нягледзячы на пашкоджанні. Алірэзу ў выніку вынеслі з поля на насілках.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com