Усе навіны

Аргенціна ўпершыню за 32 гады прайграла ў 1-м туры чэмпіянату свету

22 лістапада 2022, 15:56

Саудаўская Аравія перамагла Аргенціну ў матчы 1-га тура чэмпіянату свету-2022 (2:1).

Гэта першы выпадак з 1990 года, калі «альбіселестэ» прайгралі першы матч на групавым этапе (0:1 супраць Камеруна).

У 1994 годзе Аргенціна перамагла Грэцыю (4:0), у 1998 – Японію (1:0), у 2002 – Нігерыю (1:0), у 2006 – Кот-д'Івуар (2:1), у 2014 – Боснію і Герцагавіну (2:1), у 2018 – нічыя з Ірландыяй (1:1).

У суботу, 26 лістапада, Аргенціна згуляе супраць Мексікі.