Усе навіны

Кандрацьеў застаўся на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Беларусі

28 лістапада 2022, 18:04
1

Беларускі спецыяліст Георгій Кандрацьеў працягне трэніраваць зборную.

Такое рашэнне прынятае на пасяджэнні выканкама АБФФ.

Зборная Беларусі заняла перадапошняе месца ў адборачнай групе чэмпіянату Еўропы-2020. Пад кіраўніцтвам Кандрацьева каманда таксама фінішавала апошняй у групе ў дывізіёне С Лігі нацый.

Зборная Беларусі не перамагае цягам 13 афіцыйных матчаў запар.

Раней паведамлялася, што зборную Беларусі мог узначаліць Вадзім Скрыпчанка, аднак ён стаў галоўным трэнерам мінскага «Дынама».