Усе навіны

У «Нёмане» Савіцкі ў сезоне-2022 зарабляў гэтак жа, як афрыканскі легіянер, які правёў 60 хвілін на полі

30 лістапада 2022, 17:13

Па звестках «Трыбуны», лідар «Нёмана» Павел Савіцкі меў штомесяц у раёне 3,5 тысяч долараў. Для гульца гэта быў максімум, бо ён не правёў за папярэднія два гады паловы матчаў за «нацыяналку». Ну а клуб не стаў упрошваць чыноўнікаў.

Цікава, што такія ж грошы атрымліваў гамбіец Па Амар Жабе, які з'явіўся ў камандзе ў жніўні і правёў да канца сезона толькі два матчы (усяго 60 хвілін). 23-гадовы нападнік мае кантракт з клубам да 30 чэрвеня 2024 года.

Ненаду Адамовічу і Гегаму Кадзімяну належала плаціць па тры тысячы долараў. Ну а беларусы ў сярэднім атрымлівалі 1500-2500 долараў.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com