Усе навіны

Грачыха перайшоў у БАТЭ («Ухо»)

2 снежня 2022, 17:06

23-гадовы беларускі паўабаронца Дзяніс Грачыха падпісаў кантракт з БАТЭ.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».

У мінулым сезоне футбаліст выступаў у складзе мінскага «Дынама».

Ён правёў 27 матчаў, забіў 4 мячы і аддаў 8 галявых перадач.

Раней Грачыха працаваў пад кіраўніцтвам Кірылы Альшэўскага, які сягоння ўзначальвае БАТЭ. У мінулым сезоне барысаўчане фінішавалі трэцімі.