Усе навіны

Азар разглядае магчымасць сыходу са зборнай Бельгіі (Marca)

2 снежня 2022, 18:48

Капітан зборнай Бельгіі і вінгер «Рэала» Эдэн Азар можа завяршыць міжнародную кар'еру.

Як паведамляе Marca, рашэнне пакуль не прынятае, аднак Азар думае над гэтай ідэяй. Ён плануе абмеркаваць яе з людзьмі, якім давярае.

У студзені бельгійцу споўніцца 32 гады. Азар правёў 126 матчаў за Бельгію, у якіх забіў 33 галы і аддаў 36 асістаў.

Нагадаем, што «чырвоныя дʼяблы» не выйшлі з гурта на ЧС-2022.