Усе навіны

Гаві: «Хочам, каб Іспанія ганарылася нашым футболам»

5 снежня 2022, 14:04

Паўабаронца зборнай Іспаніі Гаві падзяліўся чаканнямі напярэдадні матча 1/8 фіналу чэмпіянату свету супраць Марока.

«Гэта чэмпіянат свету, плэй-оф. Я чакаю вельмі цяжкую гульню ў матчы супраць Марока. Мы ўжо ўбачылі, што яны выдатная каманда як асобна, гэтак і разам.

Я паважаю ўсе каманды, але нікога не баюся. Вядома, Бразілія – адзін з фаварытаў, але бескарысна думаць пра нашую магчымую гульню. Трэба быць засяроджанымі на наступным саперніку, матч супраць Японіі гэта даказаў.

Я згаджаюся з Энрыке, калі ён кажа, што футбол – гэтае шоў, відовішча. Мы хочам, каб Іспанія ганарылася нашым футболам», – сказаў Гаві.

Матч Марока – Іспанія адбудзецца заўтра, 6 снежня, у 18:00.