Усе навіны

Раналду ўпершыню з 2004 года двойчы запар не выйдзе ў старце Партугаліі на вялікім турніры

10 снежня 2022, 17:15

Нападаючы зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду другі раз запар застаўся ў запасе на матч ЧС-2022.

37-гадовы футбаліст не патрапіў у асноўны склад каманды на гульню супраць Марока ў рамках чвэрцьфіналу.

Раналду ўпершыню з 2004 года двойчы запар не будзе пачынаць матч вялікага турніру з першых хвілін.

На бягучым ЧС на рахунку Крышціяну адзін гол – з пенальці ў вароты Ганы.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com