Усе навіны

Тэн Хаг пацвердзіў, што «МЮ» актывуе опцыю падаўжэння кантракту Рэшфарда яшчэ на сезон

12 снежня 2022, 09:39

Галоўны трэнер «Манчэстар Юнайтэд» Эрык тэн Хаг заявіў, што клуб актывуе опцыю падаўжэння кантракту нападніка Маркуса Рэшфарда.

Дзеючае пагадненне англічаніна разлічана да канца гэтага сезону, але пасля аўтаматычнай пралангацыі з боку манкуніянцаў ён застанецца ў камандзе мінімум да лета 2024 года.

«Так, Рашфард будзе з намі да таго часу. Чуткі аб «ПСЖ»? Ён павінен прыняць рашэнне, а мы можам толькі прадэманстраваць яму, што «МЮ» – лепшы клуб», – сказаў тэн Хаг.

Статыстыка 25-гадовага Маркуса ў бягучым сезоне тут.