Усе навіны

Златка Даліч: «У гульні з Нідэрландамі было шмат нефутбольных сітуацый, спадзяюся, што заўтра арбітр возьме справу ў свае рукі»

12 снежня 2022, 21:28

Галоўны трэнер зборнай Харватыі Златка Даліч падзяліўся чаканнямі ад паўфінальнага матча чэмпіянату свету-2022 супраць Аргенціны.

«Мы ўжо патрапілі ў чацвёрку найлепшых камандаў свету, гэта вялікі поспех для Харватыі. Мы будзем гуляць супраць Аргенціны на чале з Ліянэлем Месі. І на іх будзе больш ціску.

Мы разумеем, як яны будуць гуляць і ў якім напрамку будуць рухацца падчас матчу. Мы не будзем падладжвацца пад суперніка, будзем гуляць у сваю гульню на вынік.

Я аптыміст, і я веру ў сваіх гульцоў. Яны паказалі свой узровень і характар, без гэтых фактараў яны не патрапілі б у паўфінал. У нас ёсць сіла, свабода і энергія. Мы выкладваліся па максімуме ў кожнай гульні да гэтага, і зробім тое ж у матчы з Аргенцінай.

У нас няма праблем са складам, усе хлопцы гатовы. Мы ведаем, колькі намаганняў нам давядзецца патраціць заўтра.

Правакацыі? Я ўжо казаў аб гэтым і не буду вяртацца да гэтага. Я ўсё разумею, разумею напружанне і чаканне абодвух бакоў. Такое бывае, не трэба нікога вінаваціць.

У гульні з Нідэрландамі было шмат дуэляў, шмат нефутбольных сітуацый. Мы хочам гэтага пазбегнуць, таму спадзяюся, што заўтра арбітр возьме справу ў свае рукі», – сказаў Даліч.

Матч 1/2 фіналу чэмпіянату свету-2022 паміж зборнымі Аргенціны і Харватыі адбудзецца заўтра, 13 снежня, а 22:00.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com