Усе навіны

Уладзіслаў Татур: «Немагчыма не захапляцца Марока, але для мяне наймацнейшая каманда на ЧС-2022 - Францыя»

14 снежня 2022, 19:42
1

Беларускі журналіст Уладзіслаў Татур лічыць, што зборная Францыя самая моцная каманда на ЧС-2022.

«Немагчыма не захапляцца Марока - вельмі арганізаваная каманда, з зоркамі і маладымі цікавымі футбалістамі ў складзе.

Калі з Іспаніяй афрыканцам дапамог стэрыльны кантроль мяча ад зборнай Луіса Энрыке (плюс прайшлі па пенальці), то партугальцаў Марока перасягнула па момантах і справядліва перамагло.

Францыя стала мацней у параўнанні з залатым ЧС-2018-лепш флангі абароны, праймавы Грызман, Жыру забівае, шыкоўны Мбапэ, абноўлены цэнтр поля з цудоўным Тчуамені. Для мяне гэта наймацнейшая каманда на турніры, хоць Англія выдатна згуляла з трохкаляровымі ў чвэрцьфінале», - напісаў Татур.

Гульня паміж камандамі пройдзе 14 снежня ў 22:00. Пераможца пары сустрэнецца ў фінале са зборнай Аргенціны.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com