Усе навіны

Пеле: «Марадона зараз усміхаецца»

19 снежня 2022, 12:16

Былы форвард зборнай Бразіліі Пеле падзяліўся ўражаннямі ад фіналу ЧС-2022 Аргенціна – Францыя.

«Футбол працягвае расказваць сваю гісторыю. Як заўжды, займальна.

Месі выйграў свой першы чэмпіянат свету, як таго і заслугоўваў. Мой дарагі сябар, Мбапэ, забіў чатыры галы ў фінале.

Якім падарункам для будучыні нашага спорту было назіраць гэтае відовішча.

І я не магу не павіншаваць Марока з іх неверагоднай кампаніяй. Выдатна бачыць, як Афрыка ззяе.

Віншуем, Аргенціна. Вядома, Дыега зараз усміхаецца», – напісаў Пеле ў інстаграме.