Усе навіны

Кантэ цісне на «Барсу» датычна афармлення пераходу, аднак Хаві хоча Субімендзі з «Сасьедада»

20 снежня 2022, 22:01

Хаўбэк «Чэлсі» Н'Гало Кантэ на працягу доўгага часу вядзе перамовы з «Барселонай» па трансферу.

Як паведамляе Diario Sport, француз цісне на каталонскі клуб, каб падпісаць папярэдні кантракт у студзені, бо ў яго ёсць іншыя важкія прапановы, таксама футбаліст не хоча надоўга адкладаць рашэнне аб сваёй будучыні.

У сваю чаргу, у «Барселоне» яшчэ не вызначыліся з неабходнасцю падпісання Кантэ. Трэнерскі штаб аддае перавагу трансферу 23-гадовага хаўбека «Сасьедада» Марціна Субімендзі, аднак гэты пераход ацэньваецца ў 60 млн еўра. Хаві папрасіў кіраўніцтва падпісаць баска, што спыняе афармленне трансферу Кантэ.

НʼГала турбуе нерашучасць «Барселоны». Ён хоча прыняць рашэнне аб будучыні, а цікавасць да яго ўжо праяўляе «Ювентус».

Кантракт Кантэ з «Чэлсі» завяршаецца летам 2023 года, таму ў студзені ён можа падпісаць папярэдні кантракт з новым клубам.