Усе навіны

Хаві: «Думаю, Усман Дэмбеле – найлепшы ў свеце на сваёй пазіцыі»

22 снежня 2022, 09:41

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві падзяліўся меркаваннем пра Усмана Дэмбеле.

«Думаю, ён найлепшы ў свеце на сваёй пазіцыі. Ён робіць розніцу кожныя 1-2 гульні. Гэтымі днямі я глядзеў яго статыстыку – ён асаблівы гулец, такога больш няма.

Яго працэс выбару рашэнняў заўсёды працуе правільна, але ў яго не заўсёды атрымліваецца ўсё выканаць, бо ён перасоўваецца з хуткасцю 200 км/г. Ён вельмі важны, і я яго вельмі люблю. Ён незвычайны. Я яму давяраю, ён ніколі мяне не падводзіў», – сказаў Хаві.

Нагадаем, што Дэмбеле са зборнай Францыі стаў срэбным прызёрам ЧС-2022.

У фінале ён сфаліў на Дзі Марыю ва ўласны штрафны – Месі рэалізаваў пенальці і адкрыў лік у матчы. Усмана замянілі на 41-й хвіліне разам з Жыру.