Усе навіны

Дортмундская «Барусія» разглядае Грымальда на замену Герэйру

23 снежня 2022, 17:46

Дортмундская «Барусія» прыступіла да пошуку новага левага фулбека на выпадак, калі Рафаэл Герэйру не падоўжыць свой кантракт і пакіне каманду ўлетку.

Як паведамляе A Bola, кіраўніцтва зацікаўлена ў падпісанні Алекса Грымальда з «Бенфікі». Ён можа стаць вольным агентам пасля гэтага сезона.

У бягучай кампаніі на рахунку 27-гадовага іспанца 3 галы і 5 асістаў у 27 матчах. Падрабязная статыстыка – тут.