Усе навіны

Раналда: «Калі гляджу на Мбапэ, то ўзгадваю свае лепшыя моманты»

25 снежня 2022, 10:24

Былы нападаючы зборнай Бразіліі Раналда пракаментаваў выступленні Кіліяна Мбапэ на ЧС-2022.

«Мбапэ правёў выдатны ЧС-2022, з першага і да апошняга матчу. Нават калі забіць не ўдавалася, ён гуляў ключавую ролю, аддаючы разумныя перадачы.

У фінале ён забіў чатыры мячы, улічваючы серыю пенальці. У яго выдатная тэхніка, яго амаль немагчыма спыніць. Кіліян мог бы стаць лепшым футбалістам турніру, ён заслужыў.

На турніры было шмат хуткіх форвардаў, але ён самы хуткі, прычым з вялізным адрывам.

Калі я гляджу на яго, то прыгадваю свае лепшыя моманты. Ён дакладна ведае, як скарыстацца свабоднай прасторай, як дзейнічаць непрадказальна і з мячом, і без яго, як выціснуць максімум у любым двубоі», – сказаў Раналда.