Усе навіны

Вайцюхоўскі пра размовы аб павышэнні: «Камусьці нудна, вось і выдумляюць байкі. «Віцебск» будзе браць удзел у чэмпіянаце краіны ў першай лізе»

26 снежня 2022, 17:46
2

Дырэктар «Віцебска» Мікалай Вайцюхоўскі аспрэчыў чуткі пра тое, што клуб не будзе прымаць удзел у чэмпіянаце Беларусі ў наступным сезоне.

– ФК «Віцебск» у наступным сезоне будзе выступаць у Першай лізе?

– Не зусім разумею пытанне, хоць чытаў што я быў на нарадзе кіраўнікоў клубаў Вышэйшай лігі… Сам у той момант быў у адпачынку і за межамі нашай краіны. Камусьці нудна, вось і выдумляюць усялякія байкі. ФК «Віцебск» пачаў падрыхтоўку і будзе прымаць удзел у чэмпіянаце краіны ў Першай лізе, – сказаў Вайцюхоўскі.