Усе навіны
Photo

На стадыёне «Сантаса» пачалося развітанне з Пеле

2 студзеня 2023, 18:19

Афіцыйная цырымонія развітання з бразільскай легендай футбола Пеле пачалася на стадыёне «Сантаса».

«Як ён заўсёды і хацеў, наш вечны кароль Пеле развітваецца ў «Віла Бельміра», ягоным доме, са сваім народам», – гаворыцца ў твіце «Сантаса».

Развітанне будзе працягвацца 24 гадзіны 2 студзеня. Пасля цырымоніі на стадыёне труну правязуць па вуліцах Сантаса ў дом, дзе пражывае 100-гадовая маці Пеле. На пахаванні будуць прысутнічаць толькі члены сям'і футбаліста.