Усе навіны

Дзьякаў пра 50:0 у матчы другой лігі «мінспорту»: «Што за першынство завода? Магчыма, «Расоны» прайгралі, каб прыцягнуць увагу».

5 траўня, 14:00

Экс-абаронца мінскага «Дынама» Віталь Дзьякаў пракаментаваў разгромную перамогу «Мёр» над «Расонамі» з лікам 50:0 у матчы другога тура другой лігі «мінспорту» Лукашэнкі.

«Гэта што за першынство завода нейкага? Я нават не ведаю, нават самая супермедыйная каманда ў складзе нефутбольных людзей не можа так прайграць.

Павінна быць нейкае самалюбства, тым больш калі такі лік у прафесійным футболе.

Магчыма, спецыяльна прайгралі, каб прыцягнуць нейкую ўвагу», – заявіў Дзякоў.