Усе навіны

«Аль-Наср» прадставіў Раналду

3 студзеня 2023, 19:45

Саудаўскі «Аль-Наср» прадставіў нападніка Крышціяну Раналду ў статусе новага гульца каманды.

У Рыядзе праходзіла цырымонія, на якую былі запрошаны гледачы. Па папярэдніх дадзеных, прэзентацыю наведалі каля 30 тысяч чалавек, а ўваход каштаваў 3 фунта – усе выручаныя грошы пойдуць на дабрачыннасць.

Падчас мерапрыемства таксама было лазернае шоў і музыка.

Кантракт з партугальцам разлічаны на 2,5 сезона. У Саудаўскай Аравіі Раналду будзе атрымліваць каля 200 мільёнаў еўра ў год з улікам усіх бонусаў і камерцыйных выплат.