Усе навіны

Абаронца Глушчанкаў пакінуў «Іслач»

4 студзеня 2023, 12:01

Як паведамляе прэс-служба «Іслачы», 22-гадовы абаронца Кірыл Глушчанкаў пакінуў клуб пасля завяршэння кантракту.

Глушчанкоў адыграў за каманду з Мінскага раёна два сезоны. У чэмпіянаце Беларусі правёў 37 матчаў, у якіх забіў адзін гол і аддаў адну дзейсную перадачу. Таксама на рахунку футбаліста 5 кубкавых сустрэч у складзе «ваўкоў». У 2021 годзе разам з «Іслаччу» стаў фіналістам Кубка Беларусі.

Раней была інфармацыя, што абаронцам цікавіцца «Тарпеда-БелАЗ».