Усе навіны

Сігневіч забіў дэбютны мяч у 19-м матчы за «Апалон Смірніс»

4 студзеня 2023, 19:58
1

Беларускі форвард грэчаскага «Апалона Смірніса» Мікалай Сігневіч вызначыўся забітым мячом у матчы 9-га тура другога дывізіёна Грэцыі супраць «Іліяполіса» (2:1).

Для нападаючага гэта дэбютны гол за каманду. Ён перайшоў у грэчаскі клуб у студзені 2022 года. За гэты час выходзіў на поле ў 19 паядынках.

У гэтым сезоне на яго рахунку 9 матчаў, 1 гол, 1 дзейсная перадача і 2 жоўтыя карткі.

Пасля 8 згуляных матчаў сезона «Апалон Смірніс» займае другое месца ў табліцы Д2.