Усе навіны

Кіраўніцтва «Чэлсі» хоча пераканацца перад афіцыйнай прапановай, што Мудрык згодны перайсці да іх замест «Арсенала»

6 студзеня 2023, 16:11

Саўладальнікі «Чэлсі» Тод Боэлі і Бехдад Эгбалі хочуць атрымаць гарантыі, што вінгер данецкага «Шахцёра» Міхаіл Мудрык гатовы выбраць іх клуб замест «Арсенала», паведамляюць журналісты The Telegraph Сэм Дын і Мэт Лаў.

Толькі пасля гэтага «сінія» у сваю чаргу будуць гатовы зрабіць афіцыйную прапанову гарнякам.

Траўмы Рахіма Стэрлінга і Крысціяна Пулішыча могуць паскорыць трансфер 22-гадовага ўкраінца, у клубе ўпэўненыя, што змогуць перабіць любую прапанову «Арсенала».

Самі ж «кананіры» не збіраюцца ўдзельнічаць у аўкцыёнах за футбаліста. Пасля трансферу Нікаля Пепе за 72 млн еўра ў клубе асцерагаюцца пераплачваць за гульцоў. У апошнія гады кіраўніцтва прадэманстравала, што гатова адмовіцца ад дарагога футбаліста дзеля доўгатэрміновай фінансавай стабільнасці.