Усе навіны

Футбаліст «Тарпеда-БелАЗ» Макараў: «Магу падзякаваць кіраўніцтву і Мінспорту, што ў нас ёсць такія ўмовы. Як грамадзянін і патрыёт веру ў лепшае і бачу, што для гэтага робіцца»

13 студзеня 2023, 15:28
4

Футбаліст «Тарпеда-БелАЗ» Анатоль Макараў выказаў падзяку міністэрству спорту рэжыму Лукашэнкi за ўмовы, у якіх працуе, а таксама асудзіў тых, хто крытыкуе цяперашнюю сістэму, знаходзячыся за межамі Беларусі.

«Вядома, сёння я магу толькі падзякаваць там і кіраўніцтву, там і міністэрству спорту за тое, што ў нас ёсць сёння такія ўмовы, якія дазваляюць нам добра, эм, зарабляць і добра трэніравацца. Трэба шанаваць, па-першае, тое, што мы маем на сённяшні дзень, шанаваць, рабіць, я думаю, усё, што ад нас залежыць для таго, каб наша справа, так бы мовіць, квітнела і расло, даваць якасць.

Непрыемна, калі людзі, не знаходзячыся, так, у краіне нашай, не разумеючы ўвогуле ўсёй сітуацыі, робяць нейкія высновы. Многія думкі, я лічу, памылковыя. Многія выказванні таксама непрыемна чуць, калі бачыш на свае вочы, што адбываецца ў краіне, які там уплыў аказваецца, вось калі мы бяром спорт, так – які ўплыў аказваецца на спорт.

У мяне ёсць нявеста сёння, так. Я сам са шматдзетнай сям'і, у мяне два браты і сястра яшчэ старэйшая, ой, малодшая сястра і два браты. Як грамадзянін, як патрыёт і як звычайны чалавек я веру ў лепшае. І я бачу, што для гэтага робіцца», – сказаў Макараў.