Усе навіны

«Арсеналу» прапанавалі падпісаць Трасарда

15 студзеня 2023, 16:59

Журналіст The Independent Мігель Дзілейні паведаміў, што пасля няўдачы з вінгерам данецкага «Шахцёра» Міхаілам Мудрыкам «Арсенал» атрымаў прапанову падпісаць нападаючага «Брайтана» Леандра Трасарда.

У 28-гадовага бельгійца ўзнік канфлікт з галоўным трэнерам Раберта Дэ Дзербі – на днях яго агенцтва выпусціла заяву, дзе паінфармавала пра нежаданне футбаліста працягваць кантракт.

Трасард хоча змяніць каманду ўжо зімой. Яго кошт на Transfermarkt – 30 мільёнаў еўра. У бягучым сезоне АПЛ Леандра вызначыўся 7 галамі і 3 асістамі ў 16 матчах.

Раней стала вядома, што «Арсенал» таксама разглядае кандыдатуры Рафіньі («Барселона»), Муса Дзіябі («Баер») і Ерэмі Піна («Вільярэал»).